Наведайце выставу «Жывыя крыніцы» ў Нацыянальнай бібліятэцы

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці падрыхтавала выставу вырабаў, якія прама ці апасродкавана працягваюць і развіваюць шматвяковыя традыцыі беларускага народнага мастацтва.

Са старадаўніх часоў да сённяшніх дзён беларусамі былі захаваны многія віды і формы традыцыйнай мастацкай творчасці: разьба па дрэве, ганчарства, кавальства, ткацтва, вышыўка, роспіс, пляценне з прыродных матэрыялаў. З усіх рэгіёнаў Беларусі ў сталіцу прывезлі працы звыш ста майстроў народнай творчасці.

У выставачным праекце прадстаўлены:

  • калекцыя посуду з лазы аматарскага аб’яднання “Вербачка”;
  • выцінанкі Людмілы Валковіч-Борыс і Лізаветы Чырвонцавай;
  • вышыўка і ткацкія вырабы Марыны Гушчы і Ірыны Забаўскай;
  • ганчарны посуд Васіля Логвіна і Мікалая Стрэльчанкі;
  • саломапляценне Алёны Грынь і Алы Аўсяннікавай;
  • дэкаратыўныя пано ў тэхніцы мастацкіх роспісаў Ірыны Церашковай і Святланы Скавырка;
  • велікодныя пісанкі Вольгі Хачковай;
  • дробная гліняная пластыка Васіля Якавенкі;
  • вырабы з бісеру Веры Пярмінавай і Алены Артынскай;
  • міфалагічныя і фальклорныя лялькі аб’яднання “Папараць-кветка”;
  • шмат іншых узораў мастацкіх рамёстваў, якія дэманструюць напрамкі развіцця народнага мастацтва Беларусі.

Экспанаты – адлюстраванне сапраўднага шляху жыцця беларусаў. За кожным прадметам, за кожным вырабам – ці жыццёвая сітуацыя, ці шчаслівая сустрэча, ці роздум у адзіноцтве. Спадзяёмся, і ў наведвальнікаў яны закрануць запаветныя струны душы, адгукнуцца радасцю, разварушаць пачуцці і ўспаміны з дзяцінства.

На працягу дзеяння выстаўкі пройдуць прэзентацыі і майстар-класы па стварэнні цацак з саломкі, паштовак з выцінанкай і цікавыя сустрэчы.


Запрашаем наведаць экспазіцыю да 24 ліпеня 2022 г.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Кошт квіткоў складае:

  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад’яўленні дакумента) – 13 рублёў.

Бясплатна:

  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37293 27 50.

20.04 (серада) з 18 да 20 майстар-клас па роспісе яек воскам у тэхніцы «пісанка» (майстар В.Б. Хачкова);

21.04 (чацвер) з 16 да 19 майстар-клас па вырабе паштоўкі ў тэхніцы «выцінанка» (майстар Н.В. Гамаюнава). 

Выстава будзе доўжыцца да 24 ліпеня. Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.