У Мексіцы 7000 жанчын адмовіліся ад аборту пасля фільма «Незапланаванае»

Падчас паказу фільма таксама быў паказаны тэлефон даверу, куды маглі патэлефанаваць жанчыны, якія думалі зрабіць аборт. Аказалася, што гэтая інфармацыйная лінія прынесла вялікія вынікі. Паводле апошніх дадзеных, амаль 7000 жанчын з незапланаванай цяжарнасцю атрымалі дапамогу.

Фільм здольны фарміраваць свядомасць. І свядомасць уплывае на пэўныя дзеянні. Так можна падсумаваць падарожжа 32 штатамі Мексікі фільма «Незапланаванае», якое завяршыў акцёр, рэжысёр і актывіст Эдуарда Верастэгі.

Тысячы жанчын пасля гэтай паездкі патэлефанавалі на лінію даверу і адмовіліся зрабіць аборт і змаглі звярнуцца па дапамогу.

Нацыянальны рух за абарону жыцця

Фільм «Незапланаванае» прадстаўляе гісторыю Эбі Джонсан, былога дырэктара клінікі па абортах у межах міжнароднай арганізацыі «Планаванае бацькоўства». Эбі, якая адказвае за 22,5 тысячы абортаў, адмаўляецца ад добрааплатнай працы пасля таго, як падчас ультрагукавога даследавання бачыць ненароджанае дзіця, якое змагаецца за жыццё. Гэтая сцэна з’яўляецца пераломным момантам у фільме, і ў гэты момант не адзін глядач плача.

Аднак гаворка ідзе не пра слёзы, а пра ўчынак. Фільм кранае, але таксама матывуе да канкрэтных дзеянняў. Акцёр Эдуарда Верастэгі скончыў 30 снежня прэзентацыю фільма ў акрузе Мексікі, і яго падарожжа ў выніку ператварылася ў нацыянальны рух за абарону жыцця.

Перад кожным сеансам акцёр распавядаў прысутным, што прафілактыка «не проста абараняе ненароджанае жыццё», а нешта большае. Гэта апека над вулічнымі дзецьмі, дапамога наркаманам, клопат пра самотных маці і пажылых людзей, наведванне ў турмах несправядліва абвінавачаных людзей… На заканчэнне Верастэгі заўсёды дадае: «Быць pro-life — гэта быць голасам тых, хто не мае голасу, пачынаючы ад самых маленькіх, якія жывуць ва ўлонні маці і якім пагражае аборт».

«Калі б кожная маці мела шкляны жывот, ніхто не хацеў бы зрабіць аборт, таму што яны маглі б убачыць цуд унутры», — падсумоўвае акцёр.

Тэлефон даверу

Падчас дэманстрацыі фільма быў паказаны нумар «лініі даверу», куды маглі патэлефанаваць жанчыны, якія мелі намер зрабіць аборт. Ідэя атрымала велізарны поспех: тэлефон даверу змог дапамагчы амаль 7000 жанчынам з незапланаванай цяжарнасцю.

Згодна з лозунгам, прынятым пралайф-групамі ў Мексіцы — «Мы хочам, каб вы абодва жылі» — Верастэгі прапанаваў арганізацыям, якія адказваюць за лінію дапамогі, прыкласці ўсе намаганні для таго, каб ні адзін зварот аб дапамозе не застаўся без адказу.

«Гэтыя шматлікія просьбы аб перапыненні цяжарнасці сведчаць аб тым, што большасць нашых грамадзян знаходзяцца на баку жыцця», — сказаў на заканчэнне акцёр.

Пралайф аб’ядноўвае людзей

Дарога, на якой прэзентавалі фільм, аб’яднала свет артыстаў, палітыкаў і этыкаў. Сказаць жыццю «так» — патрабуе ўвядзення спецыяльных законаў, якія даюць жанчыне альтэрнатыву абортам у складанай сітуацыі. Верастэгі таксама дадаў, што заканадаўчыя змены, якія лепш абараняюць жанчын адразу пасля нараджэння дзіцяці, дапамагаюць знізіць беднасць і гарантуюць пэўную апеку на працягу першай тысячы дзён жыцця дзіцяці — з улікам правільнага харчавання, годнага жыцця і доступу да адукацыі.

Падарожжа Верастэгі, якое пачалося ў жніўні 2019 года і скончылася ў снежні, было падтрымана губернатарамі, урадавымі чыноўнікамі, больш за 200 мясцовых і федэральных заканадаўцаў з усіх штатаў, мэраў горада, рэктараў універсітэтаў, выкладчыкаў школ, студэнтаў, дзелавых людзей і кіраўнікоў грамадскіх арганізацый, каталіцкіх біскупаў і пратэстанцкіх пастараў, прадстаўнікоў арміі.

Больш за тое: 16 заканадаўцаў і дзяржаўных служачых сталі «пасламі» фільма. У выніку яны будуць змагацца за законную абарону жыцця ў Мексіцы.

На жаль, у гэтай краіне ёсць закон, які дазваляе рабіць аборты да 12 тыдня цяжарнасці.

Catholiknews.by