«ДАЛОНЬКА» : ФЕСТЫВАЛЬ ПАДВОДЗІЦЬ ВЫНІКІ.
Ужо дванаццаты па ліку фестываль у падтрымку сям’і і жыцця «Далонька» — запрасіў на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў конкурса сацыяльнай рэкламы і ўрачыстае закрыццё форума.
Не першы год тэлевізійна падтрымліваем ініцыятыву…
Сярод таго, што тут заўсёды ўражвае мяне асабіста (акрамя ідэі падтрымкі мацярынства) — магчымасць сустрэчы з даўнімі сябрамі.., з сем’ ямі, якія прамяняцца ўсмешкамі дзяцей..,з людзьмі, якія вераць у патрэбнасць і неабходнасць сваёй справы — рабіць дабро !
На фестываль «Далонька» варта прыйсці хаця б, каб асабіста павітацца з Віталем Дударэнкай.
Непераўзыйдзены беларускі мастак, кніжны ілюстратар, якога хочацца абняць і сказаць : «Дзякуй, што Вы ёсць ! Дзякуй за светапогляд і за малюнкі, якія дапамагаюць жыць, лякуюць душу, вяртаюць у казку…»
Сёлетні фестываль «Далонька» стаў месцам новай сустрэчы з Маэстра (ён — у журы фестывальнага конкурса) і разам з эмоцыямі #НаташаБардзілоўская атрымала цудоўны том гісторый пра прыроду Міхаіла Прышвіна, ілюстрацыі — Віталя Дударэнкі.
Кніга — з аўтографам Мастака, што вельмі дорага і прыватна.
Вялікі дзякуй, паважаны Віталь ! Зычу Вам здароўя і здзяйснення шматлікіх творчых планаў !
І… да новай сустрэчы 🌞!
