У Навагрудку з удзелам біскупаў адбыўся V Малітоўны кангрэс Pro-Life

З 7 па 9 лістапада пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) у пяты раз прайшоў малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і.

Мэтай яго правядзення было пакаянне за грахі беларускага народа супраць ненероджанага жыцця і традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцей.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» і навагрудская парафія святога Міхала Арханёла.

На кангрэсе сабраліся актывісты руху ў абарону жыцця, члены сямейных малітоўных рухаў, вернікі, якія практыкуюць духоўнае ўсынаўленне (малітву на працягу дзевяці месяцаў за ненароджаных дзяцей), і проста людзі, якія пажадалі спрычыніцца да справы абароны жыцця і сям’і.

У Навагрудку з удзелам біскупаў адбыўся V Малітоўны кангрэс Pro-Life

 

Малітоўны кангрэс распачаўся з Эўхарыстыі, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі, Віцэ-старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Пасля Эўхарыстыі ўдзельнікі кангрэсу ўсю ноч трывалі на малітве перапрашэння і ўміласціўлення.

У Навагрудку з удзелам біскупаў адбыўся V Малітоўны кангрэс Pro-Life

 

У суботу 8 лістапада каля 80-і чалавек прайшлі ў пілігрымцы пакаяння з Навагрудка ва Уселюб. Яны неслі ў руках белыя крыжы — сімвал забітых ва ўлонні сваіх маці дзяцей.

Увечары таго ж дня ў Навагрудку цэлебрацыю святой Імшы ў інтэнцыі абароны жыцця ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Разам з ім канцэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і святары. На заканчэнне Эўхарыстыі іерарх з Гродна прачытаў урачысты малітоўны Акт пакаяння беларускага народа за грахі супраць жыцця і сям’і.


У нашай краіне ўжо 101 год, з 18 лістапада 1920 года, легальна забіваюцца дзеці ва ўлонні маці. Кожны дзень у Беларусі толькі па прычыне абортаў гінуць больш за 50 хлопчыкаў і дзяўчынак, не кажучы пра знішчэнне эмбрыёнаў праз спіралі, гарманальныя сродкі і падчас ЭКА. Таму ў наш час асаблівым чынам „неабходная вялікая малітва за жыццё, якая ідзе праз увесь свет“ (святы Ян Павел ІІ, Evangelium Vitæ, 100),  

— адзначаюць арганізатары кангрэсу.

Апошні дзень кангрэсу быў прысвечаны малітве і выступленням, якія датычыліся выхавання дзяцей, айцоўства, пераадолення духоўных крызісаў і пагроз для сям’і.

Источник: catholic.by