Масленіца: свята з сямейным характарам

Сёлета масленіца пачынаецца нязвыкла позна. Свята гэта рухомае, таму што прывязана да Вялікадня, які кожны год мы святкуем у нядзелю пасля першага вясновага паўналуння. У гэтым годдзе Свята Святаў чакаем 2 мая, таму масленіцу адзначаем у апошні тыдзень перад Вялікі постам, які пачынаецца, 15 сакавіка.

Якія асацыяцыі ўзнікаюць у вас пры слове Масленіца? Упэўнена, што большасць з нас назаве  бліны, чучала, а хтосьці прыгадае  і рэпрадукцыі карцін Макоўскага і Кустодзіева са старых школьных падручнікаў. У цэлым масленіца прадстае перад намі вясёлым  разгульным святам. І таму мяне вельмі здзівіла, калі я даведалася, што для беларусаў гэтае свята здавён насіла перш за ўсё прасямейны характар і што чучала нашыя продкі хутчэй за ўсе не палілі. Працягваем далучацца да скарбаў традыцыйнай культуры разам з фалькларыстам, этналінгвістам, доктарам філалагічных навук, загадчыкам аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Таццянай Васільеўнай Валодзінай.

Нежанатым ганьба

Цікава, што ў масленічныя дні шмат даставалася хлопцам, якія не паспелі ажаніцца. Сталыя жанчыны пільнавлі хлопца, хапалі і чаплялі на яго калодку. А каб гэты генбны аксэсуар знялі, трэба было добра жанчын пачаставаць.

Зяцю шанаванне

А вось зяцёў на Масленіцу шанавалі. І нездарма.«Годзіш зяцю дзеля свайго дзіцяці, — кажуць у народзе.  Таму на Масленіцу цешча, акрамя таго, што добра частавала зяця, яшчэ на самой справе масліла яму галаву. Спачатку гэта было сапраўднае масла, але пазней яго замянілі на…  адэкалон.  Гэты звычай захоўваюць і зараз, і асабліва ён распаўсюджаны наМагілёўшчыне.

Маладзіцам падарункі

Дзяўчат, якія паспелі ў бягучым годзе выйсці замуж,наадварот, таксама адзначалі. Прыходзілі да іх у госці, разувалі, а ў абутак клалі падарункі -часцей за ўсё грошы. Маладая я павінна была гасцей добра пачаставаць. А вось незамужнія дзяўчаты стараліся, надварот, пажартваваць з маладзіц. Раней хату не зачынялі так, як  зараз. І калі маладая жанчына кудысь адыходзіла, суседкі прабіраліся ў хату і забіралі падушкі.  Канешне, маладзіца павінна была іх выкупіць, даўшы дзяўчатам жаданы пачастунак

Павітусе – удзячнасць і… катанне

На масленіцу на беларусі  асабліва шанавалі павітух, або бабак. Запрашалі ў госці, самі ішлі з падарункамі, а ў некаторых месцах нават каталі на баране, усцеленай кажухом. На Палессі бабкі на масленіцу частавалі бабінай  кашай-куццёй, гаршэчак з якой разбівалі, а потым кашу на гліняных асколках падавалі гасцям. Вось такі рытуал дзеля забеспячэння плодгнасці і ўрадлівасці. Я такое казала? Гэта пра радзіны!

Дзядам блін

У цэнтральнай Беларусі, да якой адносіцца  і наш Мінскі раён, у гэты перыяд было прынята гасцяванне. Не проста выбіраліся да суседзяў. А запрагалі коней і ехалі да родных у іншае сяло.  На стол ставілілі бліны і шмат малочнай ежы. Мясную ежу ў гэты дзень ужо не ўжывалі. Частаваліся тварагом, маслам, сырам .Каровы да гэтага часу ўжо пацяліліся, і  малочных страваў было даволі. Наперадзе быў Вялікі пост, а таму стараліся  добра пад’есці малочнага з блінамі.

“Мы прывыклі, што згодна з савецкай трактоўкай масленічны блін — гэта сімвал сонца. Але ж гэта не зусім так. Трэба разумець, што блін-гэта тыповая памінальная страва, -кажа Таццяна Васільеўна. —  Перад постам  нашы продкі адзначалі масленічныя дзяды. У царкве памерлых, як і зараз, паміналі ў суботу напярэдадні масленіцы. А на хатняя памінанне ў гэты дзень варылі куццю і абавязкова пяклі бліны для дзядоў. Клалі  іх на акно альбо пакідалі на стале пасля вячэры.

Чучала

А вось спальванне чучала для нашых месцаў нельга назваць характэрным. “Запісы пра гэты звычай ёсць, але незразумела,  ці ён быў спаконвечны звычай, ці гэты абрад праводзілі згодна  з планам метадычнай работы, які за савецкім часам распаўсюджваўся па ўсіх клубах вялікая краіны”.

Пра буркаўкі

У Докшыцкім раёне на Масленіцу было прянята забаўляцца з буркаўкамі Гэта такая цацка, з якой абавязкова трэба было нагуляцца на масленіцу – каб свінні радзілі. Рабілі яе са свіной косткі, праз якую працягвалі нітку, а потым раскручвалі і нітка пачынала гудзець.

Карусель на лёдзе і Валоссе

На масленіцу традыцыйна ладзілася катанне на санках з гары. Лічылася, чым далей праедзе маладая гаспадыня, тым даўжэйшы будзе ў яе лён. А на азёрах ладзілі своеасаблівыя каруселі: умарожвалі ў ваду слуп, прыбівалі да яго палкі.  Да палак чаплялі санкі, якія разам з дзяўчатамі і хдопцамі раскатвалі вакол слупа па лёдзе.  Лічылася, што гэтае вясёлае саначнае кола з маладымі  таксама спрыяе ўрадлівасці зямлі.

Чацвер масленічнага тыдня ў розных мясцовасцях называлі Улассе альбо Валоссе. Гэты было звязана і з язычнікаці богам Вялесам і з хрысціянскім святым Уласам, які “адказваў” за плоднасць жывёлы. У гэты дзень  пяклі аладкі і аб’язджалі з імі маладых коней і бычкоў. Адсюль выраз: пяку аладкі, каб валы былі гладкі.

Бабскія разбрыкі

А вось пятніца і субота лічыліся жаночымі днямі. Жанчыны збіраліся на свае пасядзелкі, куды мужчын на дапускалі.Добра частаваліся і выпівалі.

Прашчоная нядзеля

У нядзелю перад постам, у сем’ях прасілі прабачэння: малодшыя ў старэйшых, старэйшыя ў малодшых.  Напачатку поста , у першай палове   пянядзелка вымывалі чыгункі ад скаромнай ежы і ставілі іх на высокае месца з рытуальнымі прыгаворамі. Праважалі скаромную ежу і развітваліся з зімой.

Як пасціліся нашы продкі

“Сярод праваслаўных вернікаў мы сустрэлі шмат успамінаў пра Вялікі пост, -расказвае Таццяна Васільеўна. —  Сапраўды, пасцілася велізарная колькасць людзей і нават дзеці трымалі пост. Перад Вялікаднем было прынята чацвергаванне: калі пасля набажэнства ў Вялікі чацвер да нядзелі пілі толькі ваду – пасціліся шчырым пастом. Бабулі расказваюць, як дзяўчатамі нават страчвалі прытомнасць ал голаду і як дзеці стараліся употай ад бацькоў адарваць кавалачак калбасы, якая чакала, падвешаная да страхі, да Вялікадня, альбо кавырнуць крыху скварак, якія таксама нельга былое есці да свята”.

Аўтар: Ганна Галкоўская.

Фота: Альфрэд Мікус

Крыніца: газета «Прысталічча» №10, 2021.