Як дыдактычныя гульні дапамагаюць развіваць нацыянальную самасвядомасць у дзяцей 5-7 гадоў

Нацыянальнае выхаванне ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца адным з найважнейшых кампанентаў адукацыйнага працэсу, накіраванага на выхаванне такіх якасцей асобы дзіцяці, як патрыятызм, паважлівае стаўленне да культуры свайго народа, пачуццё ўласнай годнасці і інш.

У апошнія гады праблема фарміравання нацыянальнай самасвядомасці стала прадметам пільнага вывучэння, што абумоўлена агульнай тэндэнцыяй развіцця сучаснай адукацыі ў кірунку паглыблення яго рэгіяналізацыі. Аднак працэс абуджэння нацыянальнай самасвядомасці, працэс выхавання будзе паспяховым толькі пры наяўнасці пэўных стымулаў, якія будуць выклікаць станоўчыя эмоцыі, спрыяць фарміраванню пачуцця ўласнай годнасці, нацыянальнага гонару, цікавасці і павагі да людзей сваёй і іншых нацыянальнасцей. Шматлікія айчынныя даследчыкі (Л. М. Варанецкая, Д. М. Дубініна, Я.Л. Каламінскі, Л. Я. Ніканава, Л. А. Панько, Н. С. Старжынская і інш.) падкрэслівалі, што дашкольны ўзрост характарызуецца інтэнсіўным уваходжаннем дзіцяці ў сацыяльны свет, сензітыўнасцю фарміравання першапачатковых уяўленняў пра сябе і грамадства, чуллівасцю і цікаўнасцю. У гэты перыяд адбываецца фарміраванне пачаткаў нацыянальнай самасвядомасці, прывіваецца любоў да культуры свайго народа, развіваецца пачуццё павагі да прадстаўнікоў іншых культур.

Важным прынцыпам развіцця маўлення і культуры маўленчых зносінз’яўляецца прынцып мульцікультурнасці — арыентацыі на асваенне нацыянальнай культуры ў адзінстве з агульначалавечымі каштоўнасцямі.

Незалежна ад мовы навучання (беларускай ці рускай) у працэсе яго ажыццяўляецца нацыянальная культурная сацыялізацыя дзіцяці, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці [2, 5]. Аналіз псіхолага-педагагічнай літаратуры паказаў, што педагагічнае канструяванне адукацыйнага асяроддзяз’яўляеццаадной з малараспрацаваных праблем, таму стала відавочнай аб’ектыўнаянеабходнасць поўнамаштабнага даследавання адукацыйнага асяроддзя, у якім фарміруецца і развіваецца нацыянальная свядомасць і самасвядомасць дзяцей.

Культурна-педагагічная спадчына кожнага народа змяшчае ў сабеа дукацыйна-выхаваўчы патэнцыял, які можа быць паспяхова рэалізаваны ў адукацыйным працэсе са спецыфічнай этнакультурнай скіраванасцю.Культурная традыцыя праяўляецца ў духоўных, маральных каштоўнасцях народа, дапамагае фарміраваць у дзіцяці ўяўленні пра дабро i зло, пра народны ідэал, які грунтуецца на хрысціянскіх каштоўнасцях. Агульнавядома, што Праваслаўе заўсёды давала прыклад таго, як трэба чалавеку жыць, пераадольваць цяжкасці, прапагандавала развіццё маральных пачуццяў (сумленнасці, спагады і суперажывання, даверу і адносін да людзей; абавязку), выхаванне высокіх маральных якасцяў(дабрыні, літасці, справядлівасці, сціпласці, працавітасці), фарміраванне нормаў паводзін (ветлівасці, тактоўнасці, павагі да старэйшых і інш.).Напрыклад, пры рэалізацыі адукацыйнай галіны “Дзіця і грамадства” ў старэйшай групе мэтазгодным прадстаўляецца выкарыстанне арнаменту, якіз’яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры многіх народаў. Беларускія ўзоры — самабытныя каларытныя элементы, унікальныя сваім старажытным паходжаннем, а таксама арыгінальным выглядам. Іх вывучэнне працягваецца з XIX стагоддзя, і ўвесь аб’ём назапашаных ведаў можа расказаць пра многае, бо кожны ўзор беларускага арнаменту мае сваё пэўнае значэнне: чалавек, мацi, сям’я, каханне, дзецi, дабрабыт, ураджай,дрэва, лес, жыццё, росквiт i г.д. Таму на прыкладзе сімвалаў, даступных для разумення дзяцей ад 5 да 7 гадоў, неабходна падвесці выхаванцаў да разумення таго, што знакі не проста пазначаюць, а апісваюць, раскрываюць пэўныя з’явы i народныя традыцыi.

Вывучэнне практыкі работы сучасных дашкольных устаноў Рэспублікі паказвае, што этнакультурная адукацыя дзяцей рэалізуецца ў асноўным якпазнавальны працэс, накіраваны на засваенне дашкольнікамі канкрэтныхзвестак пра культуру. Пры гэтым амаль не ўлічваецца значнасць засваеннявыхаванцамі пэўных культурных мадэляў, іх запатрабаванасць усамастойным вырашэнні дзецьмі жыццёвых сітуацый. Культурныя мадэлі— гэта спосаб арганізацыі культурных ведаў і мадэлі паводзін, якіяадрозніваюць адну культуру ад іншай і рэалізуюцца ў артэфактах культуры,традыцыях, у асаблівасцях паўсядзённых паводзін. Акрэсленая праблемаставіць на першы план неабходнасць распрацоўкі тэхналагічнага накірунку

станаўлення этнакультурнай адукаванасці асобы дзіцяці дашкольнагаўзросту [1, 21-22].Этнакультурнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту разумеецца як мэтанакіраваны працэс, які ўлічвае асобасную значнасць для кожнага дзіцяці засвоеных ім культурных мадэляў (канкрэтных этычных норм, звестак пра культуру), запатрабаванасць гэтых мадэляў ва ўласным самастойным вырашэнні жыццёвых сітуацый. Неабходна памятаць, што дашкольны ўзрост — гэта перыяд жыцця дзіцяці, у якім вядучым відам дзейнасці з’яўляецца гульня. Выкарыстанне спецыяльна падабраных дыдактычных гульняў дапаможа педагогам павысіць узровень сфарміраванасці нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў.

Напрыклад, дзеці ад 5 да 7 гадоў могуць стварыць дыдактычную гульню ў выглядзе паштоўкі “Жадаю сябру” ў тэхніцы аплікацыі з выкарыстаннем сімвалаў і агучыць свае пажаданні. Беручы ўдзел у працэсе стварэння гульні, выхаванцы ў дзейснай форме спазнаюць і адлюстроўваюць элементы этнакультуры. Дыдактычнай задачай гульні “Жывое даміно” з’яўляецца параўнанне і называнне элементаў арнаменту. Правілы гульні: знайсці таварыша, у якога ў руцэ картка з такім жа элементам, узяць яго за руку і ўтварыць з ім пару. Выхавальнік дае дзецям у рукі карткі з элементамі і прапаноўвае хутка ўтварыць пары.

Такім чынам, педагагічны вопыт паказвае, што пры ўмове асаблівай арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем дыдактычных гульняў этнакультурнага накірунку ствараюцца спрыяльныя ўмовы для развіцця не толькі асобасных, але і нацыянальных якасцей. Гэта актуалізуе праблему пошуку эфектыўных умоў і сродкаў выхавання ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця годнасці і прыхільнасці да свайго народу, павагі да гісторыі і культуры свайго і іншых народаў, а таксама праблему пошуку эфектыўных шляхоў канструявання адукацыйнай асяроддзя, якоезабяспечвае выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей.

—————————

1. Дубініна, Д. М. Тэхналогія этнакультурнай адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту / Д. М.Дубініна // Педагогика и психология детства современное состояние, перспективыразвития: сб. науч. ст. / Гродн. гос. ун-т ; редкол.: С. А. Сергейко (гл. ред.) [и др.]. —Гродно, 2011 — С. 21-27.

2. Старжынская, Н. С. Сучасныя падыходы да нацыянальна-моўнай адукацыi дзяцейдашкольнага ўзросту / Н. С. Старжынская // Пралеска. — 2016 — № 10 — С. 3-8.

Аўтар: Бяляева Галіна Міхайлаўна, выкладчык УА “Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж”.

Крыніца: Сборник статей участников IV Международной научно-практической конференции «Социум и христианство».

Фото: zviazda.by