Сустрэча з выбiтнымi дзiцячымi i жаночымi дактарамi адбудзецца 31 мая

31 мая ў дзіцячай бібліятэцы № 2 (вул К. Чорнага, 10)  адбудзецца сустрэча з героямі кнігі Элы Олінай “Дабру вечна перамагаць”, куды  ўвайшлі гутаркі з выбітнымі дактарамі Беларусі.  Расказвае аўтар: “Гэта кніга прысвечана абароне жыцця, працы медыкаў, сацыяльных работнікаў, кансультантаў па даабортным кансультаваннi. Напярэдадні дня абороны дзяцей мы праводзім сустрэчу з героямі кнігі — дзіцячымі дактарамі, прадстаўнікамі цэнтра дзіцячай хірургіі, цэнтра “Маць і дзіця”. На сустрэчу прыйдуць і ўжо заслужаныя працаўнікі медыцыны, якія ўжо знаходзяцца на пенсіі, але шмат гадоў прысвяцілі лекаванню жанчын,  дзяцей. На сустрэчы дактары дадуць практычныя парады дзеля папярэджання небяспечных сітуацый, якія зараз досыць распаўсюджаны. Напрыкалад, дзеці праглынаюць батарэйкі,магніты, што выклікае апёкі страўніка. Дактары сутыкаюцца з вялікай праблемай. Таму на гэтай сустрэчы яны хочуць дапамагчы  бацькам пазбегнуць такіх сітуацый. Іншы лектар будзе распавядаць пра небяспекі лета. Дзеці паедуць на вакацыі да бабуль, і мы хочам даць карысную інфармацыю пра тое, як папярэдзіць траўмы”.

 Перад слухачамі выступяць к. м.н. А.А. Свірскі, к.м.н. А. М. Вітушкі, старэйшы дзіцячы анэстэзіолаг  Э.Б. Ліпень, хірург, онкагінеколаг и паэт Фелікс Баторын. Для дзяцей запланавана забаўляльная праграма з аніматарамі. Пачатак у 17.00.

Рубрики: Культура детства, Медицина
Рейтинг@Mail.ru Яндекс.Метрика Яндекс цитирования
© 6230 Пролайф Беларусь. Все права защищены. XHTML / CSS Valid.
Разработано учреждением "Доброжитие"