20 парламентарыяў АБСЕ прыйшлі на пралайф-ланч замест удзелу ў брыфінгу па гендэрных пытаннях

На дзелавым абедзе, які адбыўся ў Мінскай духоўнай акадэміі паралельна мерапрыемству па гендэрных пытаннях, прынялі ўдзел каля 20 парламентарыяў ПА АБСЕ. Мерапрыемства, якое прайшло толькі ў другі раз – раней яно адбылося ў Грузіі, было арганізавана па ініцыятыве члена Палаты дэпутатаў Італьянскай Рэспублікі ад партыі «Ліга Поўначы» Клаўдыё Д’АМІКА.

– Мы выступаем за захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і аб’яднанне парламентарыяў ПА АБСЕ па гэтым пытанні, – адзначыў дэпутат. – Натуральная сям’я – гэта саюз паміж мужчынам і жанчынай. Сёння, як мы бачым, у еўрапейскіх краінах прасоўваецца ідэя аб стварэнні аднаполых сем’яў. У той жа час у дзіцяці павінны быць і маці, і бацька.

Паводле яго слоў, у многіх краінах ёсць людзі, якія падтрымліваюць рух за захаванне традыцыйнай сям’і. І асноўная мэта сёння – дазволіць такім людзям выказаць сваё меркаванне, даць ім права голасу.

– На мой погляд, сёння мы сапраўды пішам старонку гісторыі, таму што за сталом сабраліся прадстаўнікі самых розных краін – гэта і Расія, і ЗША, і Беларусь, і Швейцарыя, і Швецыя, і прадстаўнік Святога Прастола з Ватыкана, і іншыя краіны, – адзначыў  генеральны сакратар Парламенцкай асамблеі АБСЕ Раберта МАНТЭЛА. – І мы сабраліся тут не для таго, каб змагацца, а каб прыйсці да мірнага пагаднення.

Дарэчы, генеральны сакратар ПА АБСЕ ўпершыню прыняў удзел у падобнай сустрэчы.

Па словах кіраўніка Камісіі    БПЦ по справах сям’і, мацярынства і дзяцінства протаіерэя Паўла Сердзюка, аднаго з арганізатараў сустрэчы, сёння людзям надзвычай цяжка пачуць адзін аднаго, таму прыходзіцца прыкладаць масу намаганняў, каб дамовіцца.

«Я шчаслівы, што ёсць нямала людзей, якія  прытрымліваюцца пераемнасці гістарычнай памяці ў такой арганізацыі, як АБСЕ. Традыцыйная сям’я, як саюз мужчыны і жанчыны, – гэта апошняя крэпасць нашай чалавечнасці», – дадаў айцец Павел.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

zviazda.by

Фота Кацярыны БЕЛАНОЎСКАЙ

Рубрики: Гендерная идеология, Пролайф
Рейтинг@Mail.ru Яндекс.Метрика Яндекс цитирования
© 1784 Пролайф Беларусь. Все права защищены. XHTML / CSS Valid.
Разработано учреждением "Доброжитие"