Калi бусел не даляцеў (Если аист не долетел)

Урачы акушэргінеколагі могуць атрымаць законнае права адмовіцца ад правядзення аператыўнага ўмяшання па перарыванні цяжарнасці (аборту). Законапраектякі прадугледжвае падобную нормуцяпер знаходзіцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў. Падрабязнасці для выдання «Звязда» тлумачыць галоўны акушэргінеколаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Святлана САРОКА.

1332492013_petrushki.net_preryvanie-beremennosti.-abort

— Неабходна адразу заўважыць, што не сёння і нават не ўчора з’явіліся спецыялісты, якія па сваіх, у першую чаргу рэлігійных поглядах, адмаўляюцца перарываць цяжарнасць. Проста гэтая з’ява існавала на ўзроўні вуснай дамоўленасці. Аднак цяпер міністэрства спрабуе аформіць падобную магчымасць на заканадаўчым узроўні. Пакуль такая норма непрынята, і мы не можам дэталёва абмяркоўваць, як гэта будзе на практыцы. Мяркуецца, што такія пытанні будуць вырашацца паводле пісьмовай заявы на імя галоўнага ўрача лячэбнай установы. Самае важнае, што тут павінна забяспечыць Міністэрства аховыздароўя, — падобная адмова непавінна ствараць пагрозу лячэбнаму працэсу. Калі ў лячэбнай установе працуюць адзін-два ўрачы, топадобная пастаноўка пытання наогул можа пагражаць арганізацыі лячэбнага працэсу, таму галоўны ўрач мае права і не прыняць адмову спецыяліста.

 Ці не страціць у зарплаце тойхто будзе адмаўляцца ад хірургічных метадаў перарывання цяжарнасці?

— За хірургічную актыўнасць наогул прадугледжана пэўная даплата. На працягу месяца спецыяліст павінен зрабіць пэўную колькасць хірургічных умяшанняў. Аднак гэта не асноўны від аператыўнай актыўнасці ўрача-гінеколага. Нельга сказаць, што істотным чынам тут можа паўплываць выкананне менавіта перарыванняў цяжарнасці. Сёння ў сярэднім на жаночую кансультацыю, якая абслугоўвае каля 27-29 тысяч жанчын, прыпадае небольш за 6-7 выпадкаў перарыванняў на тыдні.

 Можа быцькаардынацыйная рада неўзабаве схіліцца да прызнання неабходнасці забароны абортаў?

— Забарона правядзенняа бортаў не з’яўляецца асноўнымці адзіным метадам у павышэнні, скажам, дзетараджэння. Разам з тым раптоўная забарона можа выклікаць пагаршэнне сітуацыі. У нас з’явяцца выпадкі крымінальных умяшанняў, вырастуць паказчыкі мацярынскай смяротнасці. У савецкі час, калі існавала практыкатакой забароны, былі ў нас і факты гібелі жанчын у выніку крымінальных абортаў.

У першую чаргу неабходна працаваць на прафілактыку, захаванне рэпрадуктыўнага здароўя. Адначасова сумесна з рэлігійнымі канфесіямі ва ўсіх рэгіёнах краіны сёння вядзецца работа па матывацыі жанчын на захаванне цяжарнасці. Урач-гінеколаг не толькі дае інфармацыю аб магчымых ускладненнях, звязаных з падобным аператыўным умяшаннем, але накіроўвае жанчыну на кансультацыю да псіхолага або псіхатэрапеўта, ці ў кабінет планавання сям’і. Каб жанчына мела магчымасць усё яшчэ раз абдумаць і прыняць узважанае рашэнне. Да гэтай работы актыўна падключаюцца і валанцёры ад розных канфесій, якія пакідаюць у жаночых кансультацыях інфармацыю пагэтай тэме, у некаторых выпадках сустракаюцца з пацыенткамі. Пры любым раскладзе ўрач-гінеколаг праводзіць і паўторную кансультацыю, на якой ужо ідзе размова аб далейшым планаванні сям’і і метадах засцярогі.

 Такая дзейнасць прыносіць свой плён?

— Безумоўна. У сярэдзіне 1990-х штодня каля дзесяці-пятнаццаці жанчын звярталіся ў жаночую кансультацыю для перарывання цяжарнасці. Цяпер выпадкаў не так многа. Сучасныя жанчыны больш ведаюць, усведамляюць рызыкі для рэпрадуктыўнага здароўя, імкнуцца сачыць за сваім здароўем і планаваць нараджэнне дзяцей. Унашай краі не істотна знізіліся статыстычныя лічбы вакуум-аспірацый і міні-абортаў.

 А чаму ўсё ж такі жанчыны схіляюцца да перарывання цяжарнасці?

— Звычайная прычына для такога рашэння — негатоўнасць узяць на сябе новыя клопаты. Пазней, кажуць жанчыны, — так, абавязкова, але не цяпер. Вось чаму мы стаім на пазіцыі неабходнасці планавання сям’і. У Еўропе, напрыклад, як толькі дзяўчына прымае рашэнне аб пачатку палавога жыцця, яна абмяркоўвае з гінеколагам прыманне аральных кантрацэптываў. У развітых краінах сярэднестатыстычная жанчына ўжывае аральную кантрацэпцыю каля 10 гадоў да моманту планавання першынца. Пасля нараджэння той колькасці дзяцей, якую жадае мець канкрэтная сям’я, жанчына зноў вяртаецца да аральнай кантрацэпцыі. Маладыя жанчыны такім чынам не рызыкуюць сваім рэпрадуктыўным і псіхалагічным здароўем. У нас яшчэ пакуль застаюцца маладыя людзі, якія разважаюць «як будзе, так ібудзе».

Калі юнак і дзяўчына вырашылі жыць палавым жыццём, то задача нашай службы — прапанаваць тое, што мы можам, для захавання фізічнага і псіхалагічнага здароўя пары. З другога боку, вядома, асноўная работа вядзецца ў тым кірунку, каб моладзь свядома разважала над больш познім пачаткам палавога жыцця. Гэта спрыяе зніжэнню распаўсюджвання інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, тых жа незапланаваных цяжарнасцяў.

І трэба сказаць, кожнае наступнае пакаленне ўсё больш адказна ставіцца да таго, каб не пазбавіць сябе ў будучыні магчымасці нараджэння здаровых дзяцей.

 Планаванне сяміадсутнасць забароны на аборты пагаршаюць дэмаграфічную сітуацыю?

— Забарона абортаў не павялічыць нараджальнасць. Гэтага можна дасягнуць з дапамогай эфектыўнага лячэння бясплодных пар. У гэтым сэнсе вельмі важныя агульныя паказчыкі здароўя нашых жанчын. У сучасных умовах яны проста абавязаны клапаціцца пра тое, каб кожная цяжарнасць была жаданай, каб працякала нармальна, без ускладненняў, і каб завяршылася нармальнымі родамі. На жаль, сёння рэпрадуктыўнае здароўе нашых грамадзян аслабленае, а сярод жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту распаўсюджана і экстрагенітальная паталогія. Хоць мы і кажам пра вялікія дасягненні сучаснай медыцыны, дзякуючы якім жанчыны нават з перасаджанай ныркай ці пасля аперацыі на сэрцы могуць рэалізаваць сваю мару стаць маці. Але гэта зусім не так лёгка.

Важным момантам у галіне планавання сям’і стала і ўкараненне медыкаментознага аборту — як найбольш ашчаднага метаду перарывання цяжарнасці. Тут няма інструментальнага ўмяшання ў матку, а значыць, мы захоўваем рэпрадуктыўнае здароўе жанчыны. Разам з тым псіхалагічная траўматаксама меншая. Прэпараты падобнага кшталту можна набыцьтолькі ў лячэбных установах. Першы гарманальны прэпарат жанчына прымае ў прысутнасці ўрача, пасля чаго на працягу прыкладна дзвюх гадзін застаецца ў лячэбнай установе. Другі гарманальныпрэпарат жанчына прымае ў хатніх умовах. Пры гэтым пацыентка папярэджваецца аб усім, што янапавінна мець на ўвазе. Кошт двух прэпаратаў складае прыкладна 700 тысяч рублёў. Сёлета мы зможам атрымаць першую статыстычную лічбу за мінулы год па колькасці праведзеных медыкаментозных абортаў у краіне.

 Метад хоць і ашчадныалепабочныя эфектынапэўнатаксама ёсць

— Пабочныя эфекты ёсць укожнага медыцынскага метаду. Цяжарнасць, здараецца, захоўваецца. Але гэта бывае ў вельмі рэдкіх выпадках.

 Калі мы кажам пра адмаўленне медыкаў ад перарывання цяжарнасціто маем на ўвазе і адмаўленне ад прызначэння медыкаментознага аборту?

— У гэтым сэнсе размова ідзе выключна аб хірургічным перарыванні — вакуум-аспірацыі і міні-аборце. Таму мы і працуем над тым, каб у выпадку неабходнасці перарывання цяжарнасці прымяняўся самы ашчадны метад. Іншая рэч, для яго правядзення прызначаны вельмі сціслы тэрмін — неабходна звярнуцца да ўрача да 49 дня цяжарнасці.

Дэмографрэдактарка партала www.prolife.by Таццяна ТАРАСЕВІЧ мяркуешто трэба рухацца далей і ісці да поўнай забароны абортаў у краіне.

402687_10151048352992927_2110893268_n

— У Італіі 90 працэнтаў урачоў адмаўляюцца перарываць цяжарнасць. Так што наша новая тэндэнцыя — вельмі правільная. Аднак усё роўна размова ідзе аб тым, што ў пэўнай сітуацыі кіраўніцтва ўстановы можа і адмовіць урачу або проста прапанаваць перакваліфікавацца.

 Можа быцьса своеасаблівымі перакананнямі не варта ісці ў акушэрства?

— Акушэрства спрадвеку было галіной родадапамогі. А ў нас сёння развіваецца абартыўная, а не родадапаможная практыка. Паводле пазіцыі міжнародных экспертаў, аборт не з’яўляецца медыцынскай неабходнасцю для ратавання жыцця маці. Ёсць прынцыповая розніца паміж абортам і неабходнымі медыцынскімі працэдурамі, якія праводзяцца, каб ратаваць жыццё маці, нават калі такое ўмяшанне прыводзіць да страты жыцця яе будучага дзіцяці… У Іспаніі ўводзяцца абмежаванні на аборты. Там перарыванне цяжарнасці да 12 тыдняў магчымае, калі цяжарнасць наступіла ў выніку згвалтавання, а пасля 12 тыдняў — пры наяўнасці пагрозы жыццю жанчыны. У шэрагу развітых краі н, дарэчы, развіццё медыцыны дазваляе ратаваць жыццёі жанчыны, і будучага дзіцяці. Гэта медыцына зусім іншай якасці, якая дзейнічае паводле мадэлі «два пацыенты».

 Вы лічыценаша краіна ў цэлым і беларускія жанчыны ў прыватнасці цалкам гатовыя да такога падыходу?

— У нас вялікая колькасць урачоў вырасла на практыцы правядзення абортаў, і ім сёння складана ацэньваць сітуацыю. Аборт — гэта не медыцынская маніпуляцыя, а сацыяльная з’ява. Не трэба баяцца забароны абортаў унашай краіне. Мы захаваем дзяцей, забяспечым наша дэмаграфічнае развіццё, будучыню беларускага народа. Нам проста неабходна ўкараніць комплекс захадаў. Наладзіць інфармаванне грамадзян, пачынаючы ўжо з дзіцячага ўзросту. У школах мог бы з’явіцца прадмет «Каштоўнасць чалавечага жыцця». Жыццё кожнага чалавека — гэта непарыўнае цэлае, якое пачынаецца ў момант зачацця і праходзіць розныя этапы да смерці. У навуцы гэтым этапам даюцца розныя назвы — «зігота»,«бластацыст», «эмбрыён», «плод», «немаўля», «дзіця», «падлетак» і «дарослы». Кожнае ненароджанае дзіця з моманту свайго зачацця з’яўляецца чалавекам.

 Аднаго інфармавання будзе дастаткова?

— Недастаткова сказаць, што аборт — гэта дрэнна, што гэта знішчэнне жыцця дзіцяці іздароўя жанчыны. Жанчыне на раздарожжы неабходна дапамагчы, прадаставіць прафесійную кансультацыю. Хутчэй за ўсё, яе рашэнне зрабіць аборт абумоўлена складанасцямі, якія варта перачакаць. А можа, проста не абудзілася матывацыя да нараджэння дзіцяці. У нашым грамадстве дзейнічае жорсткая рэпрадуктыўная ўстаноўка — адно-два дзіцяці, і хопіць. Чацвёртага — нізавошта, з мяне смяяцца будуць! Будучым бацькам неабходна дапамагчы адаптавацца да новых абставін. Мы павінны гаварыць не аб праве на аборт —такога права проста не існуе! — а выключна аб праве на жыццё, нараджэнне дзіцяці, на мацярынства. Калі ў нас захаваецца лаяльнае стаўленне да абартыўнай практыкі, значыць, мы ніколі не разарвём гэты ланцуг. Маці, якая некалі рабіла аборт, апрыёры дапускае такіход падзей і для сваёй няпоўнагадовай цяжарнай дачкі.

 Відацьзабараніць аборты не так і проста.

— Думаю, павінна быць адпаведная дзяржаўная праграма. Словы «планаванне сям’і» трэба перакрэсліць. Адпаведную службу закрыць, паколькі гэта спрыяе ранняй сексуалізацыі падлеткаў, росту абортаў і выпадкаў бясплоднасці. Замест гэтага патрэбна служба дапамогі, у якой разам будуць працаваць псіхолаг, акушэр-гінеколаг, сацыяльны работнік,юрыст — для падтрымкі ў крызіснай сітуацыі.Такая служба можа функцыянаваць як у медустановах, так і на базе сацыяльных цэнтраў.

У Расіі, напрыклад, ёсць практыка прадастаўлення магчымасці пражывання цяжарнай жанчыне, якая апынулася ў складанайжыццёвай сітуацыі, на нейтральнай тэрыторыі — здымнай кватэры або спецыялізаваным цэнтры. Пэўная ізаляцыя ад блізкіх дапамагае жанчыне ўсё абдумаць. За гэты час бацькі, муж звыкаюцца з новымі абставінамі. Стасункі аднаўляюцца. І дзіця ратуецца.

 Жанчына мае права перарываць цяжарнасць па пэўных паказаннях  пры наяўнасці,скажамгенетычных адхіленняў у плода.

— Я не бачу праблемы ў нараджэнні і выхаванні дзяцей з сіндромам Даўна. «Лішняя» храмасома не можа быць нагодай для пазбаўлення дзіцяці права на жыццё. У гэтым сэнсе патрэбна толькі стварыць асаблівыя ўмовы для асаблівых дзяцей. Нават калі ў выпадку невылечнага захворвання дзіця гіне, то гэта непазбежная рэальнасць, а не наўмыснае забойства. Няма ні падстаў, ні аргументаў, каб пазбаўляць жыцця.

 Можна «прымусіць» жанчыну нарадзіцьале хто пасля будзе «прымушаць» яе выхоўваць дзіця?

— Абсалютная большасць пасля родаў не кідае дзяцей, але неабходна думаць пра развіццё службы ўсынаўлення. На Захадзе значны працэнт людзей усынаўляе дзяцей, у нас рух таксама ёсць. Аднак трэба ісці далей. У Расіі і іншых краінах ужо ёсць практыка адкрыцця бэбі-боксаў для падкідышаў. Ахвотных забраць дзіця з такога бэбі-бокса нават больш, чым кінутых дзяцей.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Рубрики: Аборт, Демография в Беларуси Метки: ,
Рейтинг@Mail.ru Яндекс.Метрика Яндекс цитирования
© 2017 Пролайф Беларусь. Все права защищены. XHTML / CSS Valid.
Разработано учреждением "Доброжитие"